Пра гэта паведамілі ў аўторак двое прадстаўнікоў групоўкі, якая вядзе барацьбу супраць «Талібану».
Пасьля падзеньня Кабулу Панджшэр застаецца адзінай афганскай правінцыяй, якая аказвае супраціў уладзе талібаў. Разам з тым сутыкненьні паміж талібамі і мясцовымі фармаваньнямі, якія ім супрацьстаяць, ідуць і ў суседняй правінцыі Баглан.
Прэс-сакратар Нацыянальных сіл супраціву (НСС) — групоўкі, якая падтрымлівае Ахмада Масуда (сына Ахмада Шаха Масуда — аднаго з кіраўнікоў супраціву ў гады савецкага ўварваньня ў Афганістан), — паведаміў, што бітва мела месца каля заходняга ўваходу ў цясьніну, дзе талібы атакавалі пазыцыі НСС.
Паводле ягоных слоў, атака, мэтай якой, відаць, была спроба сіл, была адбітая, прычым загінулі сем баевікоў «Талібану» і прыкладна столькі ж былі параненыя.
Двое байцоў НСС таксама атрымалі раненьні.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чаго чакаць у Афганістане цяпер, калі амэрыканскія войскі пакінулі краіну. 4 пытаньні і адказы