Гаворка найперш пра супрацоўнікаў рэдакцый Hrodna.Life і «Магілёўскага рэгіёну», якія пакінулі радзіму з прычыны перасьледу, перадае «Радыё Рацыя».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Горадні суд ліквідаваў ААТ «Гродна Лайф Медыя», якому належаў партал HrodnaLifeБеларусаў падчас цырымоніі перадачы ключоў прывітаў віцэ-прэзыдэнт Беластоку Зьбігнеў Нікітаровіч. На імпрэзе прысутнічалі Руслан Кулевіч, Зьміцер Салаўёў ды іншыя журналісты з Горадні і Магілёва.
«Беласток — асабліва добрае месца для такога роду падтрымкі і дзейнасьці. Мы суседзі, і Горадня нам блізкі горад. Я веру, што гэта таксама інвэстыцыя мясцовага самакіраваньня і ў цэлым прыклад дэмакратычнага суседзтва», — адзначыў прадстаўнік гарадзкой адміністрацыі.
Паводле Зьбігнева Нікітаровіча, памяшканьне плошчай 70 квадратаў перадалі беларускім журналістам паводле мінімальнай арэнднай стаўкі — 2 злотыя за квадратны мэтар.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Праграміста сайта «Магілёўскі рэгіён» прымусілі здаць паролі ад мэдыя і падпісаць паперы аб супрацоўніцтвеБеларускія ўлады зрабілі немагчымым існаваньне шэрагу незалежных мэдыя на радзіме. Сярод іншых, у рэдакцыях Hrodna.Life і «Магілёўскага рэгіёну» адбываліся ператрусы, супрацоўнікаў забіралі на допыты і затрымлівалі.