У Эўрапейскім цэнтры салідарнасьці ў Гданьску 30 жніўня прайшла першая цырымонія ўручэньня мэдаля «За свабоду слова». Сярод трох узнагароджаных апынуўся журналіст і палітвязень Анджэй Пачобут.
Сёлета 25 сакавіка да Пачобута прыйшлі зь ператрусам і затрымалі. Ён праходзіць у так званай «польскай справе», якую Генэральная пракуратура завяла «за распальваньне рэлігійнай і нацыянальнай варожасьці» (частка 3 артыкулу 130 КК) на Анжаліку Борыс і іншых чальцоў Саюзу палякаў у Беларусі.
Цяпер Пачобут знаходзіцца ў жодзінскім СІЗА. На мінулым тыдні яму працягнулі тэрмін знаходжаньня пад вартай яшчэ на тры месяцы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Палітвязьню Анджэю Пачобуту працягнулі арышт яшчэ на 3 месяцы