«Ісламская дзяржава» ўзяла на сябе адказнасьць за нядаўні ракетны абстрэл аэрапорту ў Кабуле. Пра гэта гаворыцца ў заяве групоўкі, як перадае агенцтва Reuters.
У звароце ўдакладняецца, што групоўка абстраляла аэрапорт шасьцю ракетамі. Незадоўга да гэтага агенцтва Reuters перадавала, што сыстэма супрацьпаветранай абароны ЗША перахапіла як мінімум пяць ракет, выпушчаных у напрамку аэрапорту.
Раней паведамлялася, што, нягледзячы на ракетны абстрэл, амэрыканскія самалёты працягвалі эвакуацыйныя рэйсы. Інфармацыі пра пацярпелых няма.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Па аэрапорце Кабулу выпусьцілі 5 ракетАэрапорт Кабулу пяройдзе пад кантроль «Талібану» пасьля вываду амэрыканскіх войскаў 31 жніўня, паведамляе Al-Jazeera. Ужо заўтра аэрапорт павінен цалкам перайсьці пад кантроль талібаў.
- У выніку паветранай эвакуацыі з Афганістану вывезена больш за 117 000 афганцаў і замежнікаў з моманту захопу ўлады Талібанам. Напярэдадні 31 жніўня ЗША засяродзілі ўвагу на вывадзе амэрыканскіх войскаў і дыпляматаў.