Традыцыйны Міжнародны фэстываль духоўнай музыкі «Магутны Божа» апошнім часам ладзілі раз на два гады, але сёлета яго адмянілі, піша katolik.life.
Фэстываль сёлета мог стаць 24-м, аднак да 30 жніўня інфармацыі пра яго так і не зьявілася, хоць звычайна ён праходзіў увесну ці ўлетку.
Прычыну адмены арганізатары назваць ня здолелі. Як мяркуе партал каталікоў, наўрад ці прычынай мог стаць каранавірус — іншыя сьвяты і фэсты, у тым ліку «Славянскі базар у Віцебску», адбыліся.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Улады ліквідуюць арганізацыю, якая праводзіла фэстывалі «Лістапад» і «ТэАрт»Фэстываль «Магутны Божа» праводзіўся з 1993 году, яго мэтамі ставілася адраджэньне духоўнай культуры на хрысьціянскім падмурку, умацаваньне і пашырэньне міжнародных сувязяў, аб’яднаньне і ўзаемнае духоўнае ўзбагачэньне з дапамогай музыкі. Фэст аб’ядноўваў звыш 900 салістаў і творчых калектываў з розных краін.
У праграме былі конкурсы вакалістаў і харавых калектываў, духоўныя спэктаклі, сьвята звонавай музыкі, канцэртныя выступленьні. Таксама ладзіліся канфэрэнцыі, на якіх абмяркоўваліся актуальныя пытаньні рэлігіі і веравызнаньня, узаемадзеяньня Царквы і дзяржавы.
Фэстываль назвалі па вершы «Магутны Божа» Натальлі Арсеньневай, які лёг у аснову беларускага духоўнага гімну. Да нядаўняга часу гэтая песьня-малітва шырока выконвалася як у Праваслаўнай, так і ў Каталіцкай цэрквах.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пасьля выкананьня гімну «Магутны Божа» ў менскую архікатэдру прыйшла міліцыя ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Арцыбіскуп Кандрусевіч у Будславе: «З табой, Марыя, пабудуем новую Беларусь!»