Беларускі спартовец паказаў час 1 мін. 1,96 сек. у заплыве на 100 м на сьпіне (катэгорыя S-9), саступіўшы плыўцу з Расеі Багдану Мазгавому.
У катэгорыю S9 уваходзяць людзі з рознымі формамі інваліднасьці, у тым ліку з ампутацыяй і цэрэбральным паралюшам.
Ягор Шчалканаў — падпісант «праўладнага» ліста беларускіх спартоўцаў.
Гэта шостая ўзнагарода спартоўцаў зь Беларусі на Паралімпіядзе. Чатыры залатых мэдалі заваяваў плывец Ігар Бокі, бронзавы мэдаль — кідальніца кап'я Лізавета Пятрэнка.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ігар Бокі — бабруйскі Фэлпс ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларуска Лізавета Пятрэнка заваявала бронзавы мэдаль Паралімпіяды ў Токіё