Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі паклаў кветкі да Сьцяны памяці каля Міхайлаўскага сабору, а мэр Кіева Віталь Клічко адкрыў мэмарыял памяці кіеўлян, якія загінулі, абараняючы тэрытарыяльную цэласнасьць Украіны.
У баях за Ўкраіну загінулі 10 ураджэнцаў Беларусі — яны ваявалі ў складзе добраахвотніцкіх батальёнаў і ва Ўзброеных сілах Украіны.
Будзько Аляксандар Анатолевіч, нарадзіўся ў Гомлі, загінуў 17 лістапада 2014 году ў раёне Дэбальцава Данецкай вобласьці. Пахаваны ў Чарнігаве.
Вярэніч Алег Уладзімеравіч (псэўданім «Лешы»), нарадзіўся ў Лунінцы, загінуў 9 верасьня 2016 году пад Мар’інкай Данецкай вобласьці. Пахаваны ў вёсцы Новая Парафіеўка, Харкаўская вобласьць.
Ганчарэнка Васіль Уладзімеравіч (псэўданім «Вагон»), нарадзіўся ў Наваградку, памёр 31 жніўня 2014 году ў «выніку захворваньня і фальшывага дыягназу». Пахаваны ў горадзе Белая Царква, Кіеўская вобласьць.
Зюзь Уладзiмiр, нарадзіўся ў Берасьці, загінуў 14 жніўня 2014 года ў баях у Краснадонскім раёне Луганскай вобласьці. Пахаваны ў вёсцы Асіпенка, Бярдзянскі раён, Запароская вобласьць.
Ільін Мікола, нарадзіўся і жыў у Магілёве да 2006 году. Потым пераехаў у Эстонію і атрымаў там грамадзянства. У 2016 годзе вярнуўся ва Ўкраіну і паступіў на службу ў 137-ы асобны батальён марской пяхоты. Загінуў 13 ліпеня 2020 году.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Кіеве разьвіталіся з мэдыкам-беларусам, які загінуў ад абстрэлу на Данбасе. ФОТАКазачонак Дзьмітры Валер’евіч, нарадзіўся ў вёсцы Засьценкі Дубровенскага раёну Віцебскай вобласьці, загінуў 7 траўня 2015 году пад паселішчам Луганскае, Арцёмаўскі раён, Данецкая вобласьць. Пахаваны ў вёсцы Куразваны, Гашчанскі раён, Ровенская вобласьць.
Падароўскі Алег Генадзевіч (псэўданімы «Сьняжок» і «Анубіс»), нарадзіўся ў Берасьці, памёр 3 лістапада 2016 году ў выніку цяжкага захворваньня. Пахаваны ў Дняпры.
Сокалачка Юры Іванавіч, нарадзіўся ў вёсцы Ластаўкі, Кобрынскі раён, Берасьцейская вобласьць, загінуў 28 верасьня 2014 году падчас абароны Данецкага аэрапорту. Пахаваны ў Закарпацкай вобласьці.
Туркоў Ігар Леанідавіч (псэўданім «Партызан»), нарадзіўся ў Наваполацку, загінуў 12 лютага 2015 году падчас «зачысткі» тэрыторыі ад рэшткаў незаконных узброеных фармаваньняў каля вёскі Логвінава, на трасе Дэбальцава — Арцёмаўск, Данецкая вобласьць. Пахаваны ў Дняпры.
Чаркашын Аляксандар Мікалаевіч (псэўданім «Тарас»), нарадзіўся ў Берасьці, памёр 28 жніўня 2015 году ад раненьняў, атрыманых у баі каля вёскі Белая Камянка, Данецкая вобласьць. Пахаваны ў Берасьцейскім раёне.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларусы, якія загінулі на Данбасе ў баях за Ўкраіну і «ЛДНР». Сьпісы з абодвух бакоў- Дзень памяці абаронцаў Украіны, якія загінулі ў барацьбе за незалежнасьць, сувэрэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасьць, заснаваны ў 2019 годзе ўказам прэзыдэнта Ўладзіміра Зяленскага.