Дата дня
28 жніўня 1696 году пастановай канфэдэрацыйнага сойму мовамі дзяржаўнага справаводзтва ў ВКЛ замест старабеларускай былі зацьверджаныя польская і лацінская мовы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Маці Беларусі — шляхтаГод таму ў гэты дзень
- У цэнтры Менску прайшоў жаночы гранд-марш салідарнасьці. Паводле розных ацэнак, у шэсьці зь бел-чырвона-белымі сьцягамі па праспэкце Незалежнасьці і іншых цэнтральных вуліцах Менску ўзялі ўдзел да 10 тысяч жанчын.
- Расея прызнала легітымнасьць вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі, заявіў прэзыдэнт РФ Уладзімір Пуцін, нагадаўшы, што павіншаваў Аляксандра Лукашэнку зь перамогай.
- Улады Беларусі пазбавілі акрэдытацыі чатырох карэспандэнтаў Беларускай службы Радыё Свабода. Рашэньнем МЗС Беларусі карэспандэнты Беларускай службы Радыё Свабода Алесь Дашчынскі, Алег Грузьдзіловіч, Уладзімер Грыдзін і Аляксандра Дынько пазбаўленыя акрэдытацыі МЗС для журналістаў замежных СМІ, якая дазваляе ім працаваць на тэрыторыі Беларусі.
- Сьвятлана Ціханоўская з прычыны адмовы ў акрэдытацыі замежным журналістам назвала рэжым Лукашэнкі «маральным банкрутам».
- Кіраўніца штабу Віктара Бабарыкі Марыя Калесьнікава выступіла з чарговым відэазваротам да сілавых структураў Беларусі.
Таксама ў гэты дзень
1991 — Вярхоўны Савет Азэрбайджану прыняў дэклярацыю «Аб узнаўленьні дзяржаўнай незалежнасьці Азэрбайджанскай Рэспублікі».
1992 — адкрылася для наведнікаў філія Літаратурнага музэю Янкі Купалы ў Акопах.
2008 — Грузія разарвала дыпляматычныя адносіны з Расеяй.
У гэты дзень нарадзіліся
1756 — Ян Сьнядэцкі, астраном, матэматык, філёзаф, рэктар Віленскага ўнівэрсытэту.
1890 — Вiльгельм Кнорын, савецкі грамадзка-палітычны дзяяч, першы сакратар ЦК КП(б) Беларусі ў 1927-1928 гадах.
1915 — Інгрыд Бэргман, швэдзкая акторка.
У памяці
1721 — Міхал Антоні Радзівіл, палітык ВКЛ, лідскі стараста.
2014 — Канстанцін Шаранговіч, беларускі мастак-графік, пэдагог.