Баевікі руху «Талібан», які ў сярэдзіне жніўня захапіў уладу ў Афганістане, зьмясьцілі пад хатні арышт былога прэзыдэнта гэтай краіны Хаміда Карзая, а таксама старшыню Вышэйшай рады нацыянальнага прымірэньня Абдулу Абдулу.
Пра гэта сёньня паведамляе CNN.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Талібан» правёў перамовы з Каардынацыйнай Радай дзеля мірнага пераходу ўладыТрыма днямі раней талібы адабралі зброю ў асабістай аховы Карзая і канфіскавалі яго аўтамабілі. 25 жніўня баевікі правялі ператрус у доме Абдулы, забралі яго аўтамабілі і выдалілі ягоную ахову. Як расказала крыніца CNN, цяпер Карзай і Абдула «фактычна знаходзяцца пад хатнім арыштам у Кабуле, безь целаахоўнікаў, у руках талібаў».
У адрозьненьне ад прэзыдэнта Афганістану Ашрафа Гані, які ўцёк, Хамід Карзай застаўся ў Кабуле пасьля захопу гораду «Талібанам». Гэтак жа паступіў і Абдула Абдула. Апошні першапачаткова выказваў надзею на тое, што талібы сфармуюць урад з розных палітычных сілаў. Аднак цяпер ён настроены менш аптымістычна, адзначаюць журналісты.