Справу разглядала судзьдзя Марына Росьлік, пракурор Віктар Казак. Прысутнічалі прадстаўнікі Горадзенскага гарвыканкаму Аляксей Апановіч і Сяргей Тыбулевіч.
Пракурор Віктар Казак адзначыў, што ліквідаваць арганізацыю можна праз суд, калі яна раней парушала закон. У якасьці аргумэнтаў ён прыгадаў, што арганізацыю, а таксама журналістку HrodnaLife неаднаразова судзілі за «распаўсюд экстрэмісцкай інфармацыі». Да таго ж пракурор нагадаў, што прадукцыю тэлеграм-каналу HrodnaLife суд раней прызнаў экстрэмісцкай.
Прадстаўнікі Горадзенскага гарвыканкаму падтрымалі пазыцыю пракурора.
Прадстаўнікоў ААТ «Гродна Лайф Медыя» на паседжаньні не было, яны ўдзельнічаюць у мэдыяфоруме, аднак паседжаньне праз гэта не перанесьлі.
Агульная колькасьць штрафаў, якімі пакаралі арганізацыю і журналістаў сайту, склала амаль 30 тысяч рублёў.
Арганізацыя «Гродна Лайф Медыя» была зарэгістраваная ў ліпені 2020 году.
Гэтая публікацыя падрыхтаваная з выкарыстаньнем інфармацыі БелаПАН.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ужо 174 каналы і чаты ў Telegram улады Беларусі прызналі экстрэмісцкіміАд сярэдзіны ліпеня па ўсёй Беларусі адбываецца масавая ліквідацыя недзяржаўных арганізацый.
Пад пагрозай існаваньне дзясяткаў асьветніцкіх, праваабарончых, дабрачынных, спажывецкіх, дасьледчых і іншых арганізацый. Іх прадстаўнікоў затрымліваюць, праводзяць у іх дома і ў офісах ператрусы, арыштоўваюць рахункі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сайт Reform.by у Беларусі афіцыйна заблякавалі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Суд у справе ліквідацыі ТБМ адбудзецца 27 жніўня ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Страшна сьмярдзіць шкарпэткамі і бядой». Рэдактарка Hrodna.life пра тое, як турма мяняе чалавека нават за 2 дні