Служба бясьпекі амбасады ЗША ў Кабуле ў сераду заклікала амэрыканцаў часова ўстрымацца ад наведваньня міжнароднага аэрапорту імя Хаміда Карзая, паведамляе «Голас Амэрыкі».
Грамадзянам ЗША, якія ўжо знаходзяцца побач з трыма пунктамі ўезду на тэрыторыю аэрапорту, было рэкамэндавана неадкладна зьехаць адтуль, гаворыцца ў папярэджаньні службы бясьпекі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Талібан» паведаміў, што забароніць эвакуацыю іншаземцаў з Афганістану пасьля 31 жніўняУ папярэджаньні, тэкст якога разьмешчаны на сайце амбасады, не пазначана, чаму яно было выпушчана.
Напярэдадні прэзыдэнт Джо Байдэн і іншыя прадстаўнікі адміністрацыі папярэдзілі пра пагрозу нападаў з боку тэрарыстычных груповак, у тым ліку «Аль-Кайды» і Ісламскай зяржавы, якія могуць быць ажыцьцёўленыя ў той час, калі на ўезьдзе ў аэрапорт стоўпіліся тысячы людзей, якія спрабуюць эвакуавацца з захопленага талібамі Афганістану.
Дыпляматы таксама рэкамэндавалі амэрыканцам быць асабліва ўважлівымі ў месцах вялікай колькасьці людзей.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Талібы параілі жанчынам Афганістану не выходзіць на вуліцу ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як Афганістан стаў краінай вечнага канфлікту