Кіраўніцтва справамі прэзыдэнта закупляе тры нямецкія сэданы Audi A8 у люксавай вэрсіі агулам на 900 тысяч рублёў.
Тэндэрную заяўку на набыцьцё новых аўтамабіляў для гаража Лукашэнкі апублікавалі на сайце дзяржаўных закупак. За кожны прапануюць па 300 тысяч беларускіх рублёў, або 120 тысяч даляраў у эквіваленце.
Замоўца чакае, што аўтатранспарт будзе пастаўлены на балянс установы «Белтрансспэцаўта» да канца 2021 году.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 9 рэзыдэнцый, Tesla і Maybach: Дзе жыве, на чым езьдзіць і лятае ЛукашэнкаУ гаражы Кіраўніцтва справамі прэзыдэнта ўжо захоўваюцца і абслугоўваюцца
- браняваны Mercedes Pullman W221 з картэжу (ад 700 тысяч эўра),
- Maybach 62 (ад 370 тысяч эўра),
- Rolls-Royce Phantom Coupe (ад 170 тысяч эўра),
- электракар Tesla (ад 150 тысяч эўра),
- Audi A8 III (ад 120 тысяч эўра)
- ды іншыя дарагія сэданы і бездарожнікі прэміяльнай камплектацыі.