Па словах Бізлі, з прычыны некалькіх гадоў засухі, канфліктаў, пагаршэньня эканомікі і пандэміі COVID-19 Афганістан чакае «ідэальны шторм». Для прадухіленьня гуманітарнай катастрофы ААН спатрэбіцца ня менш за 200 мільёнаў даляраў да верасьня. Да гэтага тэрміну ў краіне скончыцца ежа для жыхароў, а колькасьць афганцаў, якія маюць патрэбу ў гуманітарнай дапамозе, падвоіцца.
ААН спадзяецца, што неабходны для дапамогі Афганістану бюджэт выдзеляць ЗША, Катар і іншыя краіны Пэрсыдзкай затокі. Талібы абяцалі гарантаваць, што дапамога будзе даходзіць да тых, хто мае патрэбу, паведаміў Бізлі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як Афганістан стаў краінай вечнага канфліктуПаводле ацэнак экспэртаў, у Афганістане пражываюць 36 мільёнаў чалавек.
У лістападзе мінулага году замежныя краіны плянавалі выдаць 12 мільярдаў даляраў на гуманітарную дапамогу Афганістану цягам чатырох гадоў. Пры гэтым многія дзяржавы паведамілі, што падтрымка залежыць ад захаваньня ў краіне правоў чалавека.
ААН паведаміла аб атрыманьні дакладных зьвестак аб сур’ёзных парушэньнях з боку талібаў пасьля іх прыходу да ўлады — у тым ліку, як адбываецца пакараньне цывільных асобаў і прадстаўнікоў сілаў бясьпекі Афганістану, якія здаліся . «Талібан» заявіў, што будзе расьсьледаваць любыя паведамленьні аб жорсткасьці.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: ЗША скарыстаюць цывільныя самалёты для эвакуацыі людзей з Афганістану«Талібан» прытрымліваўся строгай вэрсіі ісламскіх нормаў (шарыяту), калі рух кіраваў Афганістанам да 2001 году. Кантроль практычна над усёй краінай талібы зноў усталявалі 15 жніўня, калі бяз бою, як і многія іншыя гарады і раёны, паў Кабул. З тых часоў члены ісламісцкага руху спрабуюць пераканаць сусьветную супольнасьць у тым, што яны паводзяць сябе стрымана, пазьбягаюць гвалту, гатовыя пашырыць правы жанчын і дзяўчынак, забясьпечыць некаторую свабоду слова.