Прадстаўнікі Сьледчага камітэту правялі ператрус «у рамках праверкі датычнасьці да крымінальнай справы», якую вядзе СК, напісаў Шумчанка ў Фэйсбуку. Раней ён паведаміў, што яму патэлефанавалі з «крымінальнага вышуку» з паведамленьнем, што да яго едуць «з лістом ад Сьледчага камітэту».
На пытаньне агенцтва БелаПАН, пра якую справу ідзе гаворка і што было канфіскавана, лідэр «Пэрспэктывы» заявіў, што пакуль абмяжуецца сваім пастом у Фэйсбуку. «У любым выпадку будзе допыт. Альбо мяне забяруць, альбо выклічуць. Там і ўдакладню, што можна казаць, а што — не», — адказаў Шумчанка.
Ён таксама паведаміў, што 25 жніўня пройдзе першае судовае паседжаньне па справе аб ліквідацыі «Пэрспэктывы». Пазоў у Вярхоўны суд падало Міністэрства юстыцыі. 15 ліпеня Сьледчы камітэт наклаў арышт на разьліковы рахунак арганізацыі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Суды і выракі 24 жніўня: 3 гады «хатняй хіміі» за СМС з пагрозамі начальніку Рагачоўскага ІЧУ