«Захопленых украінскіх самалётаў у Кабуле або дзе-небудзь яшчэ няма. Інфармацыя пра „захоплены самалёт“, якую пашыраюць некаторыя СМІ, не адпавядае рэчаіснасьці. Усе самалёты, якія прыцягвала наша дзяржава для эвакуацыі грамадзян з Афганістану, бясьпечна вярнуліся ва Украіну», — сказаў прадстаўнік МЗС.
Ніколенка нагадаў, што ўсяго было тры эвакуацыйныя рэйсы, якія вывезьлі 256 чалавек.
«Намесьнік міністра замежных спраў Яўген Енін агулам тлумачыў беспрэцэдэнтны ўзровень цяжкасьцяў, зь якімі даводзілася сутыкацца дыпляматам, каб выцягнуць украінцаў. Мусім разумець, што сытуацыя ў аэрапорце (Кабулу. — РС) набліжаная да хаосу, многія людзі спрабуюць зачапіцца хоць бы за нейкую магчымасьць пакінуць краіну. Трэба было, каб неабходныя людзі селі на неабходны самалёт у бясьпечных умовах і далей бясьпечна вярнуліся дадому», — сказаў ён.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Байдэн можа прыняць рашэньне падоўжыць эвакуацыю з АфганістануСьпікер падкрэсьліў, што МЗС застаецца на сувязі з украінцамі, якія застаюцца ў Афганістане, і прапрацоўвае магчымыя бясьпечныя шляхі іх эвакуацыі.
Напярэдадні вечарам СМІ паведамілі са спасылкай на намесьніка кіраўніка МЗС Яўгена Еніна, што ўкраінскі самалёт у Кабуле захоплівалі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Талібы створаць раду для кіраваньня АфганістанамУ камэнтары Грамадзкаму радыё Енін сказаў: «У мінулую нядзелю наш самалёт захапілі іншыя людзі. У аўторак у нас фактычна скралі самалёт — ён вылецеў у Іран зь невядомай групай пасажыраў на борце замест таго, каб вывезьці ўкраінцаў. Нашы наступныя тры спробы эвакуацыі грамадзян таксама не былі пасьпяховыя, бо нашым пасажырам не ўдавалася трапіць на тэрыторыю аэрапорт».
Паводле яго, апошні тыдзень ўся дыпляматычная служба на чале зь міністрам замежных спраў Дзьмітрыем Кулебам працавала ў рэжыме «краш-тэсту». І нарэшце 23 жніўня з Кабулу вылецеў трэці ўкраінскі самалёт, які ўвечары прызямліўся ў «Барыспалі». На яго борце было 98 пасажыраў, сярод якіх 41 грамадзянін Украіны.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Байдэн можа прыняць рашэньне падоўжыць эвакуацыю з АфганістануПаводле зьвестак МЗС, у Кабуле застаюцца яшчэ каля 50 грамадзян Украіны, якія выказалі жаданьне вярнуцца на Радзіму.