Затрыманых 18 жніўня дырэктарку і галоўную рэдактарку БелаПАН Ірыну Леўшыну, бухгальтарку Кацярыну Боеву і экс-дырэктара Дзьмітрыя Наважылава ўчора ў ІЧУ на Акрэсьціна наведалі адвакаты. Усе трое палітвязьняў у бадзёрым стане. Аднак Леўшына і Боева атрымалі ня ўсе рэчы зь перадачы, паведамілі Naviny.by.
Жанчынам аддалі толькі сродкі гігіены. А Леўшынай дазволілі перадаць яшчэ паўбутэлькі вады. Пры гэтым ёй ня выдалі матрац і падушку. У камэры зь Леўшынай знаходзіцца яшчэ адна жанчына, а з экс-дырэктарам выданьня Наважылавым — тры сукамэрнікі.
28 жніўня заканчваецца 10 сутак з моманту затрыманьня супрацоўнікаў БелаПАН. Да гэтага дня павінны вырашыць: вызваліць іх ці ўзяць пад варту.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Затрыманых супрацоўнікаў БелаПАН прызналі палітвязьняміІрыну Леўшыну, Кацярыну Боеву і Дзьмітрыя Наважылава паволде падазрэньня ў арганізацыі беспарадкаў (арт. 342 Крымінальнага кодэксу).
18 жніўня ва ўсіх траіх, а таксама ў супрацоўнікаў БелаПАН Ірыны Турчыной, Аляксандра Зайцава і Захара Шчарбакова прайшлі вобшукі. Турчыну і Шчарбакова адвезьлі на допыт, пасьля чаго адпусьцілі пад падпіску аб невыдаваньні. Зайцава праз хваробу на допыт не вазілі, зь яго ўзялі абавязацельства аб яўцы.
Сэрвэр БелаПАН канфіскавалі, дзейнасьць кампаніі ў Менску паралізаваная, працу працягвае частка рэдакцыі, якая знаходзіцца за мяжой.
«Улада баіцца праўды, разьбівае люстэрка, у якое глядзіць». Чым адметны для Беларусі БелаПАН
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Улада баіцца праўды, разьбівае люстэрка, у якое глядзіць». Чым адметны для Беларусі БелаПАН