«Мы пачынаем адзначаць Дзень украінскай дзяржаўнасьці. Пачаткам адліку мы лічым год заснаваньня Кіева, сталіцы Кіеўскай Русі – Украіны, якую недарма называюць месцам, дзе ўсё пачынаецца... Тут пачыналася праваслаўе, тут узяла пачатак стараславянская мова, пераемніцай якой зьяўляецца сучасная ўкраінская мова. Тут пачалася і наша дзяржаўнасьць. Нараджэньне нашай дзяржаўнасьці мы будзем адзначаць у дзень росквіту нашай дзяржаўнасьці — у Дзень Хрышчэньня Кіеўскай Русі – Украіны», — заявіў Уладзімір Зяленскі, падпісваючы адпаведны ўказ на плошчы Незалежнасьці ў Кіеве перад пачаткам вайсковага параду.
Прэзыдэнт Украіны падкрэсьліў, што ў жніўні 1991 году Ўкраіна аднавіла сваю незалежнасьць.
«Канстытуцыі Украіны 25 гадоў. Але ўкраінскай канстытуцыі Піліпа Орліка 311 гадоў, і яна вярнулася дадому. Нашай грыўні чвэрць стагодзьдзя, але ёй больш за тысячагодзьдзе. Яна існавала пры князю Ўладзіміру. Наш трызуб быў зацьверджаны ў Канстытуцыі Ўкраіны 25 гадоў таму, і наш трызуб быў высечаны на Дзесяціннай царкве 1025 гадоў таму. Сёлета Ўзброеныя сілы Ўкраіны адзначалі 30-годзьдзе свайго стварэньня, а ў 1616 годзе ўзброеныя сілы Ўкраіны адзначалі ўзяцьце фартэцыі Кафа».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 5 фактаў пра Канстытуцыю Орліка, якую цяпер выстаўляюць у Кіеве. ФОТАУладзімір Зяленскі таксама паабяцаў пачаць працэс вяртаньня ва Ўкраіну ўсіх украінскіх каштоўнасьцяў і выдатных украінцаў.
«Мы больш ніколі і нікому не аддамо ніводнага каменьчыка нашай гісторыі, не дамо „акупаваць“ ніводнай старонкі нашай гісторыі, „анэксаваць“ нашых пісьменьнікаў, нашых навукоўцаў, нашых спартоўцаў, нашы герояў, якія перамагалі нацызм», — заявіў ён.
У сваім выступе Ўладзімір Зяленскі зьвярнуў увагу на тое, што на тэрыторыі Ўкраіны жывуць прадстаўнікі шматлікіх нацыянальнасьцяў, і ў гэтым ён бачыць сілу краіны. Іхны пералік, у якім ён згадаў і пра беларусаў, украінскі прэзыдэнт пачаў з крымскіх татараў, прызнаных карэнным народам Крыму.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Зяленскі на «Крымскай плятформе» абвясьціў пра пачатак дэакупацыі Крыму«Мы ўсе — грамадзяне Ўкраіны. Зборная Ўкраіны. Адна каманда. Моцная, бо ў ёй 25 рэгіёнаў, 25 незаменных гульцоў. І непераможная, калі ўсьведамляе, што мы непераможныя, што кожны патрэбен».
Дзень Хрышчэньня Кіеўскай Русі – Украіны адзначаецца кожны год 28 ліпеня, у дзень памяці князя Ўладзіміра.
Перад пачаткам урачыстасьцяў на плошчы Незалежнасьці ў Кіеве Ўладзімір Зяленскі разам з жонкай Аленай ушанавалі памяць Герояў Нябеснай сотні, якія загінулі ў 2013-2014 гадах у часе масавых акцый пратэсту.