Аляксандар Лукашэнка зьмяніў указ аб «нацыянальным гаранце» аплаты мыта. Згодна са зьменамі, цяпер гарантам можа быць толькі дзяржаўная ўстанова.
Кампанія «Белнафтагаз» Аляксея Алексіна выступала «нацыянальным гарантам» сплаты мыта з 2018 году.
Праблемы зьявіліся ў чэрвені і ліпені, калі сям’я Алексіных вымушана прадала «МТБанк», бо ў старой вэрсіі ўказу было пазначана, што арганізацыя мусіць мець уласны банк. Продаж банку таксама быў зьвязаны з санкцыямі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Міжнародныя расьсьледавальнікі расказалі пра літоўскія кампаніі набліжаных да Лукашэнкі бізнэсоўцаўАляксей Алексін — адзін зь вядучых бізнэсоўцаў Беларусі, саўладальнік Bremino Group, уладальнік кампаніі «Энэрга-Оіл». Ягонай кампаніі належыць нерухомасьць у [пасёлку] «Александрыя-2» у Магілёўскай вобласьці. «Энерга-Оіл» зьяўляецца лідэрам на ўнутраным рынку тытунёвых вырабаў. Ёй належаць 40% рынку і звыш 10 тысяч гандлёвых пунктаў.
Пры гэтым расьсьледаваньне расейскай службы Радыё Свабода знайшла факты, якія ўказваюць і на тое, што Алексін непасрэдна датычны да кантрабанды цыгарэт у Эўропу, на чым Лукашэнка зарабляе велізарныя сродкі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Тытунёвы кароль» Беларусі. Рэжым Лукашэнкі і кантрабанда цыгарэтаў ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Гэта драконаўскія санкцыі». Амэрыканскі экспэрт — пра ўказ Байдэна адносна Беларусі