11 жніўня ён быў затрыманы сілавікамі. Сьледчы камітэт тады паведаміў, што «сьледчымі дасьледуецца інфармацыя аб дачыненьні Ігара Ляшчэні да ўчыненьня дзеяньняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак». Праваабаронцы неўзабаве абвясьцілі Ляшчэню палітвязьням. 20 жніўня ён быў вызвалены з падпіскай аб неразгалошваньні хады сьледзтва.
Сёньня ў сваім ФБ ён напісаў:
23 чэрвеня у рамках «Сходу» я абвясьціў аб тым, што складаю з сябе абавязкі старшыні гэтай арганізацыі і дэ-факта спыніў удзел у працы плятформы.
«Сход» мог мець сэнс як дыялёгавая пляцоўка, як дзейная ў прававым полі грамадзянская ініцыятыва для тых, хто знаходзіцца ў Беларусі. Многія вылучаліся ў дэлегаты, паверыўшы ў бясьпеку і легальнасьць удзелу ў «Сходзе».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Выпусьцілі зьняволенага дыплямата Ігара ЛяшчэнюІ, сапраўды, «Сход» ніколі не заклікаў да арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў. Але ён хутка ператварыўся ў пустую гаварыльню. Кімсьці клапатліва падрыхтаваны і сьпехам ухвалены Рэглямэнт не дазваляў арганізаваць яго працу. Набіралі папулярнасьць ідэі нейкіх гучных заяваў, каб на дэлегатаў нарэшце зьвярнулі ўвагу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Былы дыплямат Ігар Ляшчэня стаў 631-м палітвязьнемДля абмеркаваньня ў прыгожай абгортцы сталі прымацца досыць правакацыйныя ідэі. Мае спробы растлумачыць сутнасьць правакацыяў мелі частковы посьпех. Намецілася тэндэнцыя да радыкалізацыі дзейнасьці «Сходу».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пачынаў у МЗС СССР, працаваў памочнікам Лукашэнкі. Хто такі Ігар Ляшчэня, арыштаваны 11 жніўняУчора 22 жніўня я нарэшце афіцыйна пакінуў «Сход». Але, як і год таму назад, я не зьбіраюся пакідаць Беларусь.
Яшчэ раз хацеў бы адзначыць, што я ўдзячны за падтрымку. Але я лічу, што ў рамках плятформы «Сход» я не ўчыняў якіх-небудзь супрацьпраўных дзеяньняў. І цяпер, калі я знаходжуся дома, лічыць мяне палітычным зьняволеным — няправільна.