Вызваленьне палітвязьняў – саступка, ласка ці пастка?

Your browser doesn’t support HTML5

Чаму вызвалілі супрацоўнікаў «Прэс-клюбу»? У якой ступені гэта стала вынікам санкцыйнага ціску? Ці вядуць падобныя вызваленьні да дэмаралізацыі пратэсту? У што трансфармаваўся пратэст праз год пасьля самай буйной акцыі за ўсю гісторыю Беларусі – «Маршу новай Беларусі»? Гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста на канале Свабода Premium абмяркоўваюць палітычны аглядальнік Радыё Свабода Валер Карбалевіч, палітоляг Тацяна Чуліцкая і філёзаф Максім Гаруноў.