Так называлі партызанаў, якія дзейнічалі ў краінах Балтыі пасьля пачатку савецкай акупацыі. На цырымоніі адкрыцьця выступілі дэпутат Рыйгікогу Урмас Рэйнсалу, старэйшыны дзьвюх эстонскіх воласьцяў і чалец праўленьня Эстонскага інстытуту памяці Марцін Андрелер, паведамляе выданьне ERR.es. На помніку тры партызаны нясуць на руках жанчыну, а ў яе руках кветкавы вянок і эстонскі сьцяг.
Амбасада Расеі ў Эстоніі на наступны дзень вельмі рэзка адрэагавала на ўстаноўку помніка. У заяве дыпляматычнага ведамства, якое цытуе ТАСС, «лясныя браты» названы «бандпадпольлем» і сказана, што «дзеяньні тых, хто спрабуе гераізаваць нацысцкіх памагатых, нічога, акрамя рашучага асуджэньня, не заслугоўваюць».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Непрыхаваны перасьлед за творчую дзейнасьць». Мастак Алесь Пушкін расказаў сваю вэрсію прычыны зьняволеньня«Спробы фальсыфікаваць гісторыю, аддаць забыцьцю сапраўдных герояў, выратавальнікаў Эўропы і сьвету, ня толькі абражаюць вэтэранаў Чырвонай Арміі, якія жывуць у Расеі і Эстоніі, але і, як можна пераканацца, служаць пажыўным асяродзьдзем для нацыяналістаў, ксэнафобіі і радыкалаў усіх масьцяў, — заявілі расейскія дыпляматы. — Падобныя бандыты аддавалі перавагу змаганьню не з вайскоўцамі, а забіваць мірных грамадзян».
Па прыблізных падліках, у студзені 1946 году на тэрыторыі ўсіх рэспублік Балтыі дзейнічалі 419 антысавецкіх груп агульнай колькасьцю больш за 31 тысячу чалавек. Найбольшая іх колькасьць была ў Літве — 300 групаў. У Латвіі 64 групы, у Эстоніі – 55.
Крэмль і МЗС РФ ужо некалькі гадоў вядуць прапагандысцкую вайну зь «ляснымі братамі». Прэс-сакратар МЗС РФ Марыя Захарава раней называла гэтыя атрады «створанымі на аснове фашысцкіх недабіткаў» і сьцьвярджала, што за імі «стаялі заходнія спэцслужбы». У 2017 годзе жыхары краін Балтыі правялі масавую акцыю пратэсту супраць заяў МЗС РФ аб «лясных братах» пад хаштэгам # Кремльнашуисториюнеперепишешь.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Блукалі два тыдні па лесе, елі яблыкі і кукурузу з палёў. Праваабаронцы пагаварылі з уцекачамі, якія перайшлі беларуска-польскую мяжу