Афганскі рэгіён Панджэер стаў самым вялікай да гэтага дня месцам супраціву талібам. Панджшэр разьмешчаны на поўнач ад Кабула, цяпер у гэтай правінцыі засяроджваюць свае ваенныя сілы прыхільнікі віцэ-прэзыдэнта Афганістану Амрулы Салеха. Раней ён абвясьціў сябе легітымным кіраўніком дзяржавы і заклікаў супраціўляцца талібам.
Другі лідэр супраціву, Ахмад Масуд-малодшы — сын знакамітага палявога камандзіра і былога міністра абароны Ахмад Шаха Масуда, які ў ХХ стагодзьдзі змагаўся спачатку з савецкай арміяй, а потым і з урадам Махамада Наджыбулы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У аэрапорце Кабулу адбылася перастрэлка, ёсьць ахвяры22 жніўня талібы запатрабавалі ад Ахмада Масуда-малодшага на працягу чатырох гадзін здаць Панджшэр, інакш удзельнікаў супраціву паабяцалі «пакараць». Лідэр супраціву адхіліў ультыматум і адмовіўся здаваць рэгіён. У інтэрвію тэлекампаніі «Аль-Арабія» Масуд-малодшы заявіў, што гатовы да перамоваў і кампрамісу з «Талібанам», каб пазьбегнуць супрацьстаяньня. Ён заклікаў сфармаваць шырокі ўрад нацыянальнага адзінства з удзелам талібаў. Аднак, калі яны адмовяцца ад дыялёгу, вайна непазьбежная, дадаў ён.
Талібы 15 жніўня ўвайшлі ў сталіцу Афганістана Кабул, занялі прэзыдэнцкі палац і абвясьцілі аб поўным кантролі тэрыторыі краіны. Прэзыдэнт Афганістана Ашраф Гані пакінуў краіну і паляцеў у ААЭ.
Афіцыйны прадстаўнік талібаў Забіхула Муджахід правёў прэс-канфэрэнцыю і расказаў, які будзе жыцьцё ў Афганістане пры іх уладзе. Ён анансаваў увядзеньне законаў шарыяту, але запэўніў, што жанчынам дазволяць вучыцца і працаваць. Таксама ён абяцаў ператварыць Афганістан у краіну без наркотыкаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Польшча прапанавала Беларусі ўезд гуманітарнай калёны для дапамогі афганскім мігрантам на памежжы