Сёлета МВФ плянуе разьмеркаваць паміж краінамі рэкордную суму 650 мільярдаў даляраў для аднаўленьня ад пандэміі. Сродкі выдзяляюцца ў адпаведнасьці з квотамі, якія залежаць ад памеру эканомікі. Як адзначае «Голас Амэрыкі», Беларусь мае атрымаць каля 1 мільярда даляраў. Гэта вельмі значная сума для краіны, міжнародныя рэзэрвы якой складаюць каля 7,4 мільярда даляраў.
Washington Post адзначае, што адміністрацыя ЗША справядліва наклала санкцыі на рэжым Аляксандра Лукашэнкі пасьля спрэчных прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году і наступнага жорсткага падаўленьня масавых пратэстаў. Таму немэтазгодна даваць краіне сродкі з рэзэрвовага фонду МВФ, піша выданьне.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларусь не атрымае паўмільярда даляраў ад эўрапейскіх банкаў на дарожныя праекты«Адміністрацыя Байдэна павінна мабілізаваць эўрапейскіх і іншых саюзьнікаў, якія зьяўляюцца членамі МВФ, і запатрабаваць прыпыніць выдзяленьне сродкаў. Калі вылучыць гэтыя сродкі зараз, гэта аслабіць узьдзеяньне санкцый, — піша газэта. — Усім тым, хто хоча, каб у Беларусі перамагла дэмакратыя, варта прытармазіць гэтую памылковую выплату — і як мага хутчэй».
Раней з заклікам не даваць Лукашэнку сродкаў МВФ выступіў амэрыканскі кангрэсмэн-рэспубліканец Крыстафэр Сьміт.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Гэта драконаўскія санкцыі». Амэрыканскі экспэрт — пра ўказ Байдэна адносна Беларусі