Нацыянальны адукацыйны партал апублікаваў плян-канспэкт першага ўроку для школьнікаў.
Зь яго вынікае, што навучэнцы 5-9 клясаў будуць глядзець 20-хвілінны выступ Аляксандра Лукашэнкі ў Берасьцейскай крэпасьці сёлета 22 чэрвеня. Сярод іншага ён прапаноўваў беларусам «перагарнуць старонку».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка пацьвердзіў курс на раскол грамадзтва«Нам усім, хто бачыць сьвет па-рознаму, варта ўсьвядоміць, што ў нас адзіная каштоўнасьць — кавалак зямлі ў цэнтры Эўропы. Іншага ня дадзена. І ў імя захаваньня яго для дзяцей давайце перагорнем старонку пройдзенага і будзем разам пісаць новую частку незалежнай Беларусі. Давайце будучы год зробім годам народнага адзінства. Будзем жыць сваім розумам, ствараць каштоўнасьці сваімі рукамі. Берагчы, шанаваць і любіць так, як могуць толькі беларусы — разумная, талерантная, накіраваная ў будучыню нацыя! І калі хочам „людзьмі звацца“, мы гэта зробім», — казаў ён тады.
Акрамя таго, як рэкамэндуе мэтадычка, дзеці будуць складаць воблака словаў на тэму «Народнае адзінства» і абмяркоўваць «новыя факты злачынстваў нацысцкіх карнікаў супраць мірнага насельніцтва Беларусі».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Улады ў глыбіні душы ўсьведамляюць, што тое, што яны робяць — гэта шлях у тупік, — гісторык ПашкевічАдзначаецца, што ўрок закліканы «спрыяць фармваньню грамадзянскасьці, патрыятызму, усьведамленьня сваёй прыналежнасьці да беларускага народу, выхаваньню адказнасьці і гатоўнасьці дзейнічаць на карысьць Айчыны».
Яшчэ вучням прапануюць паразважаць пра тое, чаму паўстала неабходнасьць у Дні народнага адзінства і чаму ён будзе адзначацца 17 верасьня. Яны змогуць стварыць каляж на тэму «Тое, што нас аб’ядноўвае».