Праваабарончая супольнасьць Беларусі прызнала палітычнымі вязьнямі трох затрыманых супрацоўнікаў інфармагенцтва БелаПАН.
Гэта дырэктарка парталу Ірына Леўшына, бухгальтарка Кацярына Боева і былы дырэктар Дзьмітрый Наважылаў, паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна». Яны былі затрыманыя ўчора і цяпер знаходзяцца ў ізалятары часовага ўтрыманьня на Акрэсьціна ў Менску. Усе яны падазраваныя паводле ч. 1 арт. 342 («Арганізацыя і актыўны ўдзел у дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак»).
Такім чынам, на 19 жніўня ў Беларусі 636 палітвязьняў.