30 гадоў пасьля краху камунізму
Your browser doesn’t support HTML5
19 жніўня 1991 году пачаўся путч ГКЧП. З рэтраспэктывы 30 гадоў ці можна сказаць, што гістарычна той путч усё ж перамог? Чаму ня спраўдзіліся многія надзеі тых, хто тады зрынаў камуністычную імпэрыю? Ці быў у СССР шлях эвалюцыйнай трансфармацыі? Ці прайграе калі- небудзь той путч канчаткова?
На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста на канале Свабода Premium адказваюць палітычны аглядальнік Радыё Свабода Сяргей Навумчык і навуковы супрацоўнік дасьледчага цэнтру Барыса Нямцова ў Празе, экспэрт міжнароднай ініцыятывы iSANS Аляксандар Марозаў.