«Я ня ведаю ніводнага дакладу, у якім прадказвалася б, што сілы бясьпекі колькасьцю 300 тысяч чалавек выпарацца за 11 дзён», — заявіў кіраўнік Аб’яднанага камітэта начальнікаў штабоў генэрал Марк Мілі на сумеснай прэс-канфэрэнцыі зь міністрам абароны ЗША Лойдам Осьцінам.
Адказваючы на пытаньне, што могуць зрабіць ЗША, каб дапамагчы тысячам саюзьнікаў з афганскіх грамадзян, якія хочуць эвакуавацца, але ня могуць трапіць у аэрапорт праз блокпасты і пагрозы «Талібану», Осьцін даў зразумець, што ЗША галоўным чынам разьлічваюць на перамовы з групоўкай баявікоў пра тое, каб прапусьціць людзей з патрэбнымі дакумэнтамі.
«У цяперашні час у мяне няма магчымасьці выйсьці і пашырыць апэрацыі ў Кабуле. У нас няма магчымасьці выйсьці і сабраць вялікую колькасьць людзей, — сказаў Осьцін. — Мы працягнем каардынаваць намаганьні, вырашаць канфлікты з „Талібанам“ і рабіць усё, каб людзі, якім трэба трапіць на аэрадром, мелі неабходныя дакумэнты для праходу праз блокпасты».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Байдэн і Мэркель дамовіліся вывезьці з Афганістану максымальную колькасьць людзей, якія апынуліся ў небясьпецы