— Напрыканцы мінулага тыдня мне дазволілі спатканьне з мужам. Пакуль ён знаходзіцца ў Жодзінскім ізалятары, хутчэй за ўсё, адвакаты будуць падаваць апэляцыйную скаргу на рашэньне раённага суда. Таму этапіраваць у калёнію мужа пакуль не могуць.
Спатканьне доўжылася дзьве гадзіны, размаўлялі па тэлефоне праз шкло. Паводле жонкі, настрой у Аляксея бадзёры
— Хаця, натуральна, ён спадзяваўся на больш мяккі прысуд. Але зараз кажа так: «Што далі — усё маё». У мяне таксама да апошняга заставалася надзея, што прысуд не будзе зьвязаны з рэальным пазбаўленьнем волі, але, шчыра кажучы, ня зьдзіўлена судовым рашэньнем. У душы ўсё-такі разумела, што працэс над вядомым спартсмэнам у пэўным сэнсе будзе паказальным, таму тэрмін дадуць немалы. Хаця з пацярпелым і прымірэньне ёсьць, і грашовая кампэнсацыя выплачана. Да таго ж у Лёшы ніколі не было судзімасьці, у яго столькі дасягненьняў...
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кікбаксэр і шматдзетны бацька. Хто такі Аляксей Кудзін, якога наноў пачынаюць судзіць у МаладэчнеТацяна Пархімовіч кажа, што пра справу мужа размову практычна не вялі, больш гаворка ішла пра нейкія асабістыя рэчы: сям’ю, сяброў. У сям’і пяцёра дзяцей, хутка трэба будзе адпраўляць дзяцей у дзіцячы садок і школу.
— Зразумела, што без Лёшы давядзецца няпроста, але жыцьцё такое, што да ўсяго з часам прызвычайваемся. Старэйшым Сашу і Веры адпаведна 18 і 12 гадоў, таму таксама будуць дапамагаць. Ягору днямі 10 спаўняецца, павіншуем з днём нараджэньня і будзем рыхтавацца да школы і садка... Але, як бы мне ні было складана, думаю, Аляксею зараз куды складаней. Хаця ў мяне вельмі моцны муж. Не толькі на рынгу, але ня толькі на рынгу, але і па жыцьці. Веру, што справіцца з усімі выпрабаваньнямі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Спартоўцу Кудзіну, якога экстрадавалі з Расеі, за пратэсты прысудзілі 2,5 года калёніі агульнага рэжыму