Героі Лявона Вольскага спрачаюцца пра наступствы зьмены ўлады ў Афганістане.
Грышка:
Вось Талібан і праглынуў
Аўганістан – Кандагар і Кабул.
Хтосьці сьвяткуе, хтосьці бяжыць,
Бо з Талібанам боязна жыць.
Саўка:
Радам Таджыкістан –
Нагадаю вам я.
Ілі Туркменістан –
Эта нашы друзья.
Разам:
Ой, мама, Талібан-Талібан!
Ой, мама, Талібан-Талібан!
Ой, мама, Талібан-Талібан!
Грышка:
Што рыхтуе там Талібан той?
Саўка:
Танкі быстры, браня ў нас крэпка,
Мы ўвядзём сваі вайска.
Нас даўно ужэ гложэт таска
Без аўганскага пяска!
Слышыш, Таджыкістан?
Мы паможам табе.
Мы паможам табе
Ў рамках ОДКБ.
Грышка:
Слухай, дурань стары,
Бздураў не гавары.
Разьбіраюцца хай
Там бяз нас ваяры!