«Абсалютбанк», які трапіў пад амэрыканскія санкцыі, спыняе абслугоўваньне картак Visa і ажыцьцяўленьне валютных пераводаў, у тым ліку Western Union. Пра гэта Абсалютбанк паведаміў на сваім сайце.
Спыняцца:
- пераказы грашовых сродкаў (у тым ліку без адкрыцьця рахункаў) у замежнай валюце, за выключэньнем пераводаў у расейскіх рублях і пераводаў на рахункі ў банках-рэзыдэнтах;
- выдача і абслугоўваньне банкаўскіх плацежных картак міжнароднай аплатнай сыстэмы VISA;
- адпраўка і выдача пераводаў у міжнароднай сыстэме Western Union.
13 жніўня шэраг беларускіх банкаў сутыкнуўся з часовай праблемай немагчымасьці плацяжоў па сыстэме SWIFT. Аднак «Абсалютбанк» сярод іх ня згадваўся.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У беларускіх банкаў праблемы з плацяжамі праз сыстэму SWIFTУ ліпені стала вядома, што беларускія банкі абавязалі прымаць банкаўскія карткі расейскай аплатнай сыстэмы «Мир».
9 жніўня ЗША пашырылі санкцыі супраць Беларусі: у новым санкцыйным сьпісе больш за 20 фізычных асобаў, Нацыянальны алімпійскі камітэт, Сьледчы камітэт, кампаніі і прадпрыемствы, у тым ліку ЗАТ «Абсалютбанк». Уладальнік банку Мікалай Варабей набліжаны да Лукашэнкі, установа і ўладальнік таксама трапілі пад санкцыі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як цяпер зь Беларусьсю працуюць МВФ, ЭБРР і Сусьветны банк