«Любыя актывы цэнтральнага банку, якімі афганскі ўрад валодае ў ЗША, ня будуць прадстаўленыя «Талібану», — сказаў прадстаўнік адміністрацыі ЗША.
Кіраўнік цэнтральнага банку Афганістану Аджман Ахмадзі заявіў журналістам, што валютныя рэзервы краіны складаюць прыкладна 9 млрд эўра і амаль усе яны знаходзяцца за мяжой. Паводле яго слоў, пасьля прыняцьця ЗША мер па блякаваньні доступу да гэтых рэзэрваў талібам даступныя менш за 0,1% ад іх аб’ёму.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Бурэль: Эўразьвязу давядзецца размаўляць з талібамі, нават калі ён ня будзе прызнаваць іхАкрамя таго, улады ЗША працуюць над тым, каб закрыць для талібаў доступ да рэзэрваў Міжнароднага валютнага фонду на суму амаль у 500 млн даляраў.
У сярэдзіне жніўня пасля шэрагу перамог «Талібану» міністэрства фінансаў ЗША прыняло рашэньне аб спыненьні паставак у Афганістан наяўных даляраў. Тым самым Вашынгтон змог утрымаць сотні мільёнаў даляраў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Віцэ-прэзыдэнт Афганістану адмовіўся зьяжджаць і ўзяў на сябе ролю галоўнага праціўніка талібаў ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як Афганістан стаў краінай вечнага канфлікту