Эўразьвяз павінен будзе ўзаемадзейнічаць з талібамі, каб аказаць падтрымку афганскаму народу, нават калі Зьвяз ня будзе прызнаваць іх законнымі кіраўнікамі краіны
Пра гэта, як паведамляе Reuters, заявіў кіраўнік зьнешнепалітычнага ведамства ЭЗ Жузэп Бурэль.
«Я не сказаў, што мы прызнаём Талібан, — сказаў ён на прэсавай канфэрэнцыі пасьля нарады міністраў замежных справаў дзяржаваў ЭЗ. — Я толькі сказаў, што мы павінны гаварыць з імі аб усім, хаця б для таго, каб паспрабаваць абараніць жанчынаў і дзяўчын. Нават для гэтага трэба зь імі камунікаваць».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як Афганістан стаў краінай вечнага канфлікту«Мы паставім умовы для сталай падтрымкі, і мы зьбіраемся выкарыстоўваць нашы рычагі для таго, каб забясьпечыць правы чалавека» — заявіў Бурэль.
Ён сказаў, што гуманітарную дапамогу трэба працягваць і нават павялічваць, але дапамога будзе перададзеная ўраду Афганістану толькі пры выкананьні пэўных умоў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ці пойдуць талібы ў былыя савецкія рэспублікі? Меркаваньне экспэрта