Такую лічбу агучылі падчас прэс-канфэрэнцыі ў дзяржаўным агенцтве БелТА.
Намесьніца старшыні камітэту адукацыі Менскага гарвыканкаму Ірына Чарняўская ўдакладніла, што гаворка прыкладна пра 4 тысячы дзяцей рознага ўзросту.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Якое выхаваньне, вы хоць бы прадметам навучыце». Вітушка, Пастарнак, Севярынец — ня толькі пра школуПа яе словах, у 5 сталічных гімназіях увесь працэс навучаньня цалкам арганізаваны на беларускай мове. У 10 сярэдніх школах такое навучаньне адбываецца ў асобных клясах.
«Усяго такіх клясаў у Менску 171. Гэта каля 4 тысяч дзяцей», — расказала чыноўніца.
Згодна з апошнімі апублікаванымі Белсатам зьвесткамі (за 2018–2019 навучальны год), у Менску ў 278 школах вучыліся больш за 200 тысяч дзяцей.
Міністэрства адукацыі запэўнівае, што ў Беларусі падручнікі на роднай мове выдаюцца ў неабходнай колькасьці на запыт устаноў адукацыі.
Бацькі ў суполках наракаюць на штучныя бар’еры з адкрыцьцём ня тое што беларускіх школаў, а асобных беларусамоўных клясаў.