Цяперашнюю сыстэму Лукашэнка лічыць недастаткова прасунутай.
«Асабліва па выніках мінулага году мы добра разумеем сёньня, што такое грамадзкая бясьпека і на чым яна грунтуецца», — заявіў Лукашэнка.
Ён адзначыў, што «трэба працаваць на пэрспэктыву» і прымяняць сучасныя тэхнічныя сродкі.
«Мы вельмі адсталі ад прасунутых у гэтым пляне вядучых дзяржаў плянэты. Давядзецца даганяць», — сказаў Лукашэнка.
Раней у сакавіку Лукашэнка заявіў, што ўлады хочуць «максымальна выкарыстаць досьвед Кітаю ў пабудове лічбавага грамадзтва» і стварыць адзіны орган дзяржаўнага рэгуляваньня ў сфэры інфармацыйных тэхналёгій.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка палохае, што з інтэрнэтам будзе, як у Кітаі. Тлумачым, як гэта выглядае тамТаксама Аляксандар Лукашэнка выказаўся наконт бясьпекі інфармацыі.
«Калі ня можаце, як я часта кажу, абараніць у сваіх кампутарах інфармацыю, тады вяртайцеся да папяровых носьбітаў. Пішыце ад рукі і складайце ў сябе ў шуфляду», — цытуе яго «СБ. Беларусь сегодня».
«Праблема архіважная», — падкрэсьліў Лукашэнка і даручыў сілавікам «актывізаваць дзейнасьць для спыненьня злачынстваў у сфэры высокіх тэхналёгій».
Раней «Кібэр-партызаны» заявілі, што атрымалі доступ да базы з пэрсанальнымі зьвесткамі ўсіх грамадзян Беларусі, а таксама да запісаў тэлефонных размоў сілавікоў і чыноўнікаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кібэрпартызаны заявілі, што сьледам за базай ДАІ ўзламалі пашпартную сыстэму і базу дадзеных службы 102