Былы трэнэр хакейнай зборнай пра ад’езд і «баявы год»

Your browser doesn’t support HTML5

Былы галоўны трэнэр юнацкай зборнай Беларусі ў хакеі Аляксандар Румо, які пайшоў у адстаўку летась у верасьні, разам зь сям'ёй пераехаў у Польшчу. У эфіры Свабоды Premium Аляксандар Румо расказаў аб прычынах адʼезду і плянах у новай краіне. Румо параўноўвае сытуацыю ў Беларусі з пажарам на тарфяніках і верыць у перамены. Ён перакананы, што спартоўцы растуць і перамагаюць толькі ў вольнай краіне.