Палітвязьня Сьцяпана Латыпава асудзілі ў Савецкім раённым судзе Менску.
Палітычнага вязьня абвінавацілі:
- паводле ч. 1 і ч. 2 арт. 342 КК (арганізацыя і фінансаваньне групавых дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак);
- паводле ч. 2 арт. 363 КК (супраціў супрацоўнікам органаў унутраных спраў);
- паводле ч. 4 арт. 209 (махлярства, учыненае ў асабліва буйным памеры).