Рух «Талібан» абвясьціў усеагульную амністыю для ўрадавых чыноўнікаў Афганістану. Баевікі заклікалі дзяржаўных службоўцаў вярнуцца на працу ў дзяржустановы, паведамляе AFP са спасылкай на заяву сяброў руху.
«Для ўсіх абвешчана ўсеагульная амністыя..., так што вы можаце з упэўненасьцю вярнуцца да звыклага жыцьця», — гаворыцца ў заяве талібаў.
Напярэдадні амбасадар Расеі ў Кабуле Дзьмітрый Жырноў расказваў у інтэрвію радыёстанцыі «Эхо Москвы», што баевікі таксама гарантавалі амністыю афганскім сілавікам. Паводле яго, чальцы руху паабяцалі, што ня будзе «ніякага паляваньня на ведзьмарак, ніякіх чыстак».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Амбасадар Расеі пра талібаў у Кабуле: «Пры тэрарыстах лепш»- 15 жніўня талібы ўвайшлі ў сталіцу Афганістану, але ня сталі штурмаваць горад і прапанавалі мірны пераход улады. У той жа дзень прэзыдэнт краіны Ашраф Гані падаў у адстаўку і пакінуў Афганістан.
- Беларускія грамадзяне, якія апынуліся ў Афганістане, могуць зьвяртацца па дапамогу ў амбасаду ў Таджыкістане. Пра гэта 15 жніўня паведаміў прэс-сакратар беларускага МЗС Анатоль Глаз.
- Уначы 16 жніўня міністар замежных спраў Украіны Дзмітры Кулеба паведаміў, што ўкраінскі самалёт вывез з Афганістану грамадзян пяці краін, назваўшы сярод іх і Беларусь. Колькасьць вывезеных не ўдакладняецца.
А вось так выглядаў знутры амэрыканскі вайсковы самалёт, які эвакуяваў з Кабулу 640 чалавек.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Міліцыя, армія — усе разьбегліся». Афганскі палітык расказаў, што адбываецца ў Кабуле пасьля прыходу талібаў