Ён пацьвердзіў прыхільнасьць свайму рашэньню. «Праз 20 гадоў стала ясна, што належнага часу для вываду войск ЗША не было ніколі».
«Я чацьвёрты прэзыдэнт ЗША, якому давялося весьці вайну ў Афганістане. За два апошнія дзесяцігодзьдзі двое рэспубліканцаў і двое дэмакратаў займаліся гэтай вайной, — сказаў Байдэн. — І я не зьбіраюся перадаваць цяжар гэтай вайны наступнаму, пятаму прэзыдэнту».
Джо Байдэн прызнаў, што імклівы захоп улады рухам «Талібан» адбываўся хутчэй, чым разьлічвалі ў ягонай адміністрацыі. Ён, аднак, настойвае на правільнасьці свайго рашэньня вывесьці войскі ЗША з Афганістану.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Трамп пасьля заняцьця Кабулу талібамі заклікаў Байдэна пайсьці ў адстаўкуПаводле Байдэна, ЗША зрабілі ўсё магчымае, каб забясьпечыць афганскім узброеным сілам магчымасць пасьпяхова супрацьстаяць талібам. Ваенная місія ЗША ў Афганістане абышлася ў 1 трыльён даляраў. Афганскія салдаты атрымалі ўзбраеньне, тэхніку і рыштунак, яны своечасова атрымлівалі заработную плату, адзначыў Байдэн, ілюструючы ўклад ЗША ў стварэньне ўзброеных сіл Афганістану.
Такім чынам, як адзначылі журналісты, якія абмяркоўвалі тэлезварот Байдэна, прэзыдэнт зьвярнуў увагу на тых, хто ня змог скарыстаць з дадзеных магчымасьцяў.
«Амэрыканскія войскі ня могуць і не павінны ваяваць і гінуць у вайне, якую самі афганцы не жадаюць весьці дзеля саміх сябе».
Прэзыдэнт Байдэн у сваім першым публічным выступе з моманту прыходу да ўлады ў Афганістане руху «Талібан» заявіў, што нацыянальныя інтарэсы ЗША ў Афганістане заўсёды палягалі ў недапушчэньні тэрарыстычных нападаў на тэрыторыю ЗША. «Амэрыканская місія ў Афганістане ніколі не прадугледжвала ўдзелу ЗША ў будаваньні [афганскай] нацыі», — заявіў Байдэн.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Міліцыя, армія — усе разьбегліся». Афганскі палітык расказаў, што адбываецца ў Кабуле пасьля прыходу талібаў ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Амбасадар Расеі пра талібаў у Кабуле: «Пры тэрарыстах лепш» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хто такія талібы, хто імі кіруе і як яны дзейнічаюць. Тлумачым дэталі