Ізраіль ад 16 жніўня выключыў Беларусь са сьпісу краін, забароненых для наведваньня ізраільцянамі ў пэрыяд пандэміі без дазволу спэцыяльнай камісіі.
Пра гэта паведамілі на сайце Міністэрства аховы здароўя дзяржавы.
Цяпер Беларусь аднесеная да «аранжавага» сьпісу дзяржаў (краінаў рызыкі), якія ізраільцянам наведваць дазволена, але па вяртаньні зь якіх мусяць прайсьці тыднёвы карантын нават тыя, хто вакцынаваны і хто перахварэў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Едзе асфальтавы каток». Ізраільскі гісторык і журналіст пра антысэмітызм, даносы, пагрозы габрэйскім арганізацыям і рэакцыю Ізраілю