Пры гэтым дыплямат падкрэсьліў, што Канстытуцыя яго краіны гарантуе кожнаму грамадзяніну права на перамяшчэньне і добраахвотную міграцыю.
Паводле кіраўніка дыпмісіі, ірацкіх мігрантаў падманулі, яны заслугоўваюць увагі з боку Беларусі і Літвы. Аль-Сафі заявіў пра цяжкасьці, зь якімі сутыкаюцца яго суайчыньнікі ў лягерах уцекачоў.
Часовы павераны адзначыў, што ўрад Іраку чакае больш прапаноў ад Літвы для вырашэньня праблемы міграцыі, у тым ліку тых, што стымулявалі б вяртаньне на радзіму, асабліва ўлічваючы «вялікі падман» з боку кантрабандыстаў, які каштаваў мігрантам немалых грошай, і іх выкарыстаньне ў якасьці «цацак у палітычным канфлікце».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Багдад зь Менску даставілі 240 іракцаў, а таксама цела памерлага на мяжы мігрантаЯк паведамляе МЗС Іраку, сваю пазыцыю дыплямат выказаў на онлайн-перамовах з удзелам прэзыдэнта Літвы Гітанаса Наўседы, літоўскага МЗС, памежнай службы гэтай краіны, дыпляматамі Іраку, Турэччыны, Аўганістану і Конга.
Адзначаецца, што Наўседа пахваліў Ірак за супрацоўніцтва ў вырашэньні праблемы нелегальных мігрантаў на літоўска-беларускай мяжы і падкрэсьліў, што яго краіна выконвае нормы міжнароднага гуманітарнага права. Пры гэтым Літва, заявіў прэзыдэнт, пакідае за сабой права абараняць свае межы і тэрытарыяльны сувэрэнітэт у выпадку пагрозы нацыянальнай бясьпекі і бясьпекі Эўразьвязу.
Раней літоўскія ўлады заявілі пра гатоўнасьць выплаціць кожнаму мігранту 300 эўра ў выпадку яго згоды вярнуцца на радзіму.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Беларусь мяне не выкарыстоўвае. Гэта я выкарыстоўваю Беларусь». Што кажуць мігранты, якія трапілі ў Літву паводле пляну Лукашэнкі- 6 жніўня ірацкія ўлады загадалі нацыянальным авіяперавозчыкам спыніць палёты ў Менск. Дазволены толькі вываз суайчыньнікаў на радзіму. Рашэньне было прынятае пасьля перамоў Багдаду з Эўразьвязам, Літвой і Латвіяй. МЗС Іраку папярэдзіла суграмадзян аб небясьпецы стаць ахвярамі гандлю людзьмі.
- Іракцы складаюць большасьць затрыманых мігрантаў, якія перайшлі зь Беларусі ў Літву. Усяго з пачатку 2021 году літоўскія памежнікі затрымалі 4112 чалавек, 68% зь іх — іракцы.