Сытуацыя ў Афганістане і дзеяньні Беларусі паказалі, што надышоў час цалкам перапрацаваць эўрапейскія правілы міграцыі і прадастаўленьня прытулку, заявіў віцэ-прэзыдэнт Эўрапейскай камісіі, кіраўнік падразьдзяленьня «Эўрапейскі лад жыцьця» Маргарытыс Схінас (Грэцыя).
Сваю пазыцыю Схінас, які адказвае за пытаньні міграцыі, выказаў у твітэры 15 жніўня, у дзень узяцьця радыкальным ісламскім рухам «Талібан» поўнага кантролю над Афганістанам.
18 жніўня сытуацыю на межах краін Эўразьвязу (Літвы, Польшчы, Латвіі) з Беларусьсю абмяркуюць міністры ўнутраных спраў краін ЭЗ, Эўраполу і эўрапейскай памежнай службы Frontex, якая аказвае спрыяньне літоўскім уладам у барацьбе з нелегальнай міграцыяй з суседняй краіны.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прэзыдэнт Афганістану пакінуў краіну. Талібан патрабуе поўнай перадачы ўлады ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Літва разглядае ад мігрантаў з Азіі і Афрыкі каля 200 заяў на статус уцекача ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Латвію не пусьцілі яшчэ 88 мігрантаў, якія прыйшлі зь Беларусі