Магнітуда штуршкоў у эпіцэнтры склала 7,2 бала.
Паводле папярэдніх дадзеных, 304 чалавекі загінулі і як найменей 1800 чалавек параненыя. Разбор завалаў працягваецца, паведамляе Reuters.
Разбураныя цэрквы, гатэлі і школы, а таксама шматлікія жылыя кварталы.
Згодна з інфармацыяй Геалягічнай службы ЗША, эпіцэнтар пралягаў у 150 км на захад ад сталіцы Порт-о-Прэнсу на глыбіні ў 10 км.
Прэм’ер-міністар краіны Арыэль Генры абвясьціў рэжым надзвычайнага становішча ў найбліжэйшы месяц.
Улады адзначаюць, што суботні землятрус, імаверна, найцяжэйшая стыхійная пляга, якую зазнала Гаіці пасьля 2016 году, калі ўраган «Мэцью» прынёс сотні ахвяр і спусташэньні на буйных абшарах.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Падазраваны ў забойстве прэзыдэнта Гаіці быў інфарматарам Упраўленьня барацьбы з наркотыкамі ЗША ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У выніку землятрусу на востраве Ява загінулі 8 чалавек, разбураны сотні дамоў