На сайце petition.by зьмешчаны адказ Міністэрства аховы здароўя Беларусі на пэтыцыю, падпісанты якой прапаноўвалі завезьці ў краіну вакцыны, прызнаныя ў Эўразьвязе і ЗША.
У адказе міністэрства пералічаюцца вакцыны, якія цяпер дазволеныя да выкарыстаньня ў Беларусі, а таксама сьцьвярджаецца:
«Адначасова Міністэрствам аховы здароўя сумесна зь
Міністэрствам замежных спраў, пры падтрымцы Ўраду
Рэспублікі Беларусь разглядаюцца розныя варыянты пастаўкі ў краіну вакцын для прафіляктыкі каранавіруснай інфэкцыі, якая выклікаецца вірусам SARS-Cov-2, вытворчасьці фармацэўтычных кампаній BioNTech / Pfizer (ЗША), AstraZeneca (Вялікабрытанія), Moderna (ЗША)...»
Таксама ў адказе сьцьвярджаецца, што неўзабаве ў Беларусь завязуць і ўхваленую САЗ кітайскую вакцыну Sinofarm.
Расейскія вакцыны па-ранейшаму ў Эўразьвязе і ЗША не прызнаныя.