Тацяна Вадалаская выйшла на свабоду

Тацяна Вадалаская

Сацыёляг 10 сутак правяла на Акрэсьціна.

Тацяна Вадалаская, сацыёляг і каардынатарка Лятучага ўнівэрсытэту, выйшла на свабоду, піша «Белсат».

Яе затрымлівалі на 10 сутак у рамках крымінальнай справы, дэталі якой дагэтуль невядомыя. Праўдападобна, яна застаецца падазраванай і адпушчана пад падпіску аб нявыезьдзе.

Калега Вадаласкай — філёзаф Уладзімер Мацкевіч застаецца на Акрэсьціна.

Тацяна Вадалаская — старшы аналітык Цэнтру эўрапейскай трансфармацыі. Экспэрт аналітычнай групы Агенцтва гуманітарных тэхналёгіяў. Кандыдат сацыялягічных навук.

Неўзабаве пасьля арышту праваабаронцы прызналі і Вадаласкую, і Мацкевіча палітычнымі зьняволенымі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Стала вядома, у чым падазраюць філёзафа Ўладзімера Мацкевіча