Паводле Шэрман, Аляксандар Лукашэнка мусіць «неадкладна спыніць кампанію па арганізацыі патоку нелегальных мігрантаў празь яго мяжу».
Прадстаўніца Дзярждэпартаменту таксама чарговы раз выказала падтрымку ЗША беларускаму дэмакратычнаму руху, многія прадстаўнікі якога знайшлі прытулак у Літве.
13 жніўня прэзыдэнт Літвы Гітанас Наўседа падпісаў указ, які прадбачае накіраваньне да мяжы вайскоўцаў для супрацьдзеяння далейшым выпадкам нелегальнай міграцыі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прэзыдэнт Літвы пра міграцыйны крызіс: «Не сумняваюся, што яшчэ будуць намаганьні працягваць заварваць кашу»Наўседа падпісаў указ аб пашырэньні паўнамоцтваў вайскоўцаў у памежнай зоне на патрабаваньне парлямэнту, паведамляе Baltic News Service.
Гэтае рашэньне дазваляе вайскоўцам спыняцца і абшукваць людзей і транспартныя сродкі, а таксама выкарыстоўваць неўдакладненае «спэцыяльнае абсталяваньне».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Расьсьледаваньне выявіла датычнасьць афіцыйнага Менску да мігрантаў у ЛітвеВільня вінаваціць рэжым Лукашэнкі ў правакаваньні міграцыйнага крызісу. Там кажуць, што такім чынам Менск вядзе гібрыдную вайну супраць Літвы, якая дала прытулак колішняй кандыдатцы ў прэзыдэнты Беларусі Сьвятлане Ціханоўскай.
Менск адкідае абвінавачаньні ў арганізацыі незаконнай міграцыі. Паводле Лукашэнкі, беларускі бок гатовы прымаць турыстаў з усходніх краін з эканамічных прычынаў.