Ціханоўская правяла перамовы ў Нарвэгіі, Zerkalo.io і Tut.by прызнаныя экстрэмісцкімі. Найважнейшае за 13 жніўня

Сьвятлана Ціханоўская і міністарка замежных справаў Нарвэгіі Інэ Марые Эрыксэн Сёрэйдэ

Падзеі 13 жніўня.

Сёньня ў Осла Сьвятлана Ціханоўская і генэральны дырэктар Yara Свайн-Тур Гульсэтэр правялі сустрэчу, на якой абмеркавалі правы чалавека, дэмакратыю і супрацоўніцтва нарвэскай кампаніі зь «Беларуськаліем».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кіраўнік Yara пасьля сустрэчы зь Сьвятланай Ціханоўскай: «Мы гатовыя перагледзець рашэньне»

Адвакат былога незарэгістраванага кандыдата ў прэзыдэнты Віктара Бабарыкі і сябра Каардынацыйнай рады Марыі Калесьнікавай Ільля Салей выехаў зь Беларусі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Адвакат Бабарыкі і Калесьнікавай Ільля Салей выехаў зь Беларусі

Суд Цэнтральнага раёну Менску 13 жніўня прызнаў інфармацыйную прадукцыю Zerkalo.io, Tut.by і яго сацыяльных сетак экстрэмісцкімі матэрыяламі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Матэрыялы Tut.by і Zerkalo.io прызналі экстрэмісцкімі. Рэдакцыя заявіла, што не парушае закон

Працягваецца крызіс, зьвязаны з масавым пераходам беларускай мяжы нерэгулярных мігрантаў, якіх спыняюць у Літве, Латвіі і Польшчы.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Латвіі на мяжы зь Беларусьсю за дзень разьвярнулі 101 мігранта, у Літве — 19

Музыкі гурту Irdorath Уладзімер Калач, Надзея Калач, Пятро Марчанка, Юлія Марчанка (Юніцкая), Антон Шніп, Зьміцер Шыманскі застаюцца пад арыштам.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Музыкі гурту Irdorath ня выйшлі на волю праз 10 дзён пасьля затрыманьня