У Латвіі ў чацьвер на мяжы разьвярнулі 101 мігранта, нікога не затрымалі, паведаміла Delfi.
У Літве на мяжы разьвярнулі 19 мігрантаў, паведаміла LRT з спасылкай на Службу аховы мяжы. Дваім мігрантам дазволілі трапіць у Літву з гуманітарных прычынаў.
Сёлета ў Літву церазь мяжу зь Беларусьсю трапілі 4117 нерэгулярных мігрантаў, пераважна з Іраку. Пасьля таго, як Літва стала вяртаць мігрантаў у Беларусь, іх плынь павялічылася на мяжы з Латвіяй і Польшчай.
Латвія 10 жніўня абвясьціла рэжым надзвычайнай сытуацыі на мяжы зь Беларусьсю. З таго часу ў Латвіі затрымалі 174 мігрантаў, яшчэ больш — не прапусьцілі церазь мяжу. Усяго сёлета ў Латвіі затрымалі 352 чалавек, якія перайшлі мяжу зь Беларусі па-за пунктамі пропуску.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Зь Літвы вылецеў першы нерэгулярны мігрант – грамадзянін Іраку ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Парлямэнт Латвіі ўхваліў рэжым надзвычайнай сытуацыі на мяжы зь Беларусьсю