«Гэта драконаўскія санкцыі». Амэрыканскі экспэрт — пра ўказ Байдэна адносна Беларусі

Your browser doesn’t support HTML5

Гэры Клайд Гафбаўэр працаваў у Міністэрстве фінансаў ЗША, але ўжо шмат гадоў ён навуковы дасьледчык, вывучае міжнародны гандаль, інвэстыцыі і санкцыі. У гутарцы з Радыё Свабода ён расказаў, як ацэньвае ўказ прэзыдэнта ЗША Байдэна датычна Беларусі і чаму галоўнае пытаньне цяпер — наколькі глыбока Расея гатовая залезьці ва ўласную кішэню, каб падтрымаць рэжым Лукашэнкі.