У Літве на мяжы разьвярнулі 11 мігрантаў, паведаміла Літоўская тэлевізія. Нікога не затрымалі, як вынікае з інфармацыі Дэпартамэнту статыстыкі Літвы.
Практыку не ўпускаць мігрантаў у краіну пераняла і Латвія.
Там за дзень 91 нелегальнаму мігранту не далі перайсьці мяжу зь Беларусі. 56 разьвярнулі ўчора, 35 — сёньня раніцай, паведаміла ў твітэры кіраўніца МУС Латвіі Марыя Голубева.
Сёлета ў Літву церазь мяжу зь Беларусьсю трапілі больш за 4115 нерэгулярных мігрантаў, пераважна з Іраку. Пасьля таго, як Літва стала вяртаць мігрантаў у Беларусь, іх плынь павялічылася на мяжы з Латвіяй і Польшчай.
10 жніўня Латвія абвясьціла рэжым надзвычайнай сытуацыі на мяжы зь Беларусьсю.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Беларусь мяне не выкарыстоўвае. Гэта я выкарыстоўваю Беларусь». Што кажуць мігранты, якія трапілі ў Літву паводле пляну ЛукашэнкіГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На фоне росту ліку мігрантаў Польшча ўзмацніла ахову мяжы зь Беларусьсю