Паводле дадзеных Greenpeace Russia, ад пачатку году да 10 жніўня плошча, пройдзеная агнём, дасягнула 16,451 млн га, або 164,5 тысячы квадратных кілямэтраў.
У попел ператварыліся лясныя масівы на тэрыторыі, якая магла б зьмясціць усю Грэцыю (131,9 тысячы кв км), чатыры Даніі (43 тысячы кв км) або палову Нямеччыны (357 тысяч кв км).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пажары ў Грэцыі выклікалі масавую эвакуацыю. ФОТАТолькі за мінулыя суткі плошча пажараў павялічылася на 0,4 млн га, ахапіўшы прастору, роўную Маскве і Санкт-Пецярбургу разам узятым (0,26 і 0,14 млн га адпаведна).
Зонай бедзтва застаецца Якуція, дзе лютуюць 323 пажары.
Рэзкае пагаршэньне сытуацыі прынёс жнівень, з пачатку якога зона пажараў, прызнаных немэтазгоднымі да тушэньня, вырасла ў 2,5 разы, ахінуўшы зьедлівым дымам больш за тысячу населеных пунктаў і зрабіўшы Якуцію найбуйнейшай у сьвеце крыніцай выкідаў вуглякіслага і ўгарнага газу.
Расьцягнуўшыся ад Манголіі да Паўночнага полюсу, дым сібірскіх пажараў ахутаў імглою неба ў Якуцку, Новасібірску і Краснаярску, аэрапорт якога трэці дзень запар вымушаны затрымліваць і адмяняць рэйсы — у сярэднім па 30 у дзень. У асноўным праблемы ўзьнікаюць раніцай, калі смог робіцца найбольш густым.